ТАПІ́ЛІШКАЎСКІЯ ВАЛУНЫ́,

геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1994). 3 валуны размешчаны на паўд. ускраіне в. Тапілішкі Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. Шаравата-ружовы буйназярністы граніта-гнейс даўж. 3,7 м, шыр. 3,1 м, выш. 1,3 м, у абводзе 10,1 м, аб’ём 8 м³, маса 21 т. Шэры гнейс даўж. 3,7 м, шыр. 2,6 м, выш. 1 м, у абводзе 9,7 м, аб’ём 5,1 м³, маса 13,5 т. Ружавата-буры граніт рапаківі з крышталямі палявога шпату (авоіды 2—5 см) даўж. 3,7 м, шыр. 2,9 м, выш. 1,3 м, у абводзе 9,8 м, аб’ём 7,4 м³, маса 20 т. Прынесены ледавіком каля 200 тыс. гадоў назад з Пд Фінляндыі.

В.​Ф.​Вінакураў.

т. 15, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)